28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адно з найбуйнейшых сусветных IT-выданняў напісала пра закрыццё беларускага стартапа

Адно з найбуйнейшых сусветных IT-выданняў напісала пра закрыццё беларускага стартапа
ФОТА: BEL.BIZ

Imaguru кіне выклік уладам і прадоўжыць сваю дзейнасць у інтэрнэце.

Адно з найбуйнейшых сусветных выданняў аб IT - TechCrunch (пераклад - The Village) - напісала пра закрыццё менскага стартап-хаба Imaguru. Калонку выдаў галоўны рэдактар выдання Майк Батчэр.

- Пасля візітаў невядомых зламыснікаў у масках і скасавання дамовы арэнды Imaguru - ключавы стартап-цэнтр краіны, месца правядзення мерапрыемстваў і каворкінгу ў Менску - быў фактычна закрыты рэжымам Лукашэнкі, які ў апошнія месяцы прывёў да жорсткіх рэпрэсій супраць уласнага народа. Але кампанія, якая стаіць за гэтай прасторай, заяўляе, што кіне выклік уладам і прадоўжыць сваю дзейнасць у інтэрнэце.

З 2013 года Imaguru стаў вядомы як радзіма вялікай колькасці стартапаў з Беларусі, у тым ліку MSQRD, набытага Facebook у 2017 годзе, а таксама як пляцоўка для міжнародных інвестараў, якія наведваюць краіну. Стартапы, якія ўзніклі ў прасторы, за апошнія гады прыцягнулі больш за 100 мільёнаў даляраў інвестыцый.

Imaguru арандаваў гэта памяшканне ў холдынгу «Гарызонт» у 2013 годзе - тады гэта быў трухлявы будынак. А 16 красавіка 2021 года «Гарызонт» паведаміў Imaguru, што ў аднабаковым парадку спыняе дамову арэнды, і стартап-прасторы далі час да 30 красавіка, каб вызваліць яго.

Imaguru кажа, што не было ніякіх прычын для скасавання дамовы арэнды, нягледзячы на тое, што «Гарызонт» называе Imaguru «флагманскім» арандатарам для свайго бізнэсу нерухомасці.

Назіральнікі кажуць, што, здаецца, «Гарызонт» узмацніў ціск праз актыўную падтрымку Imaguru прадэмакратычных пратэстаў унутры краіны.

У пачатку сакавіка невядомыя ў масках уварваліся ў офіс, «заблакавалі выхад, прыціснулі маладых удзельнікаў мерапрыемства да сцяны і даставілі іх у пастарунак», гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

«Імагуру не маўчыць пра беззаконне, рэпрэсіі і пераслед у дачыненні да мірных грамадзян, якія бароняць свае правы на сумленны справядлівы выбар. Імагуру не маўчыць пра развал рэжымам бізнэс-, інвестыцыйнага і стартап-асяроддзя - таго, што стваралася многія гады з удзелам, у тым ліку чыноўнікаў на месцах. Імагуру не маўчыць пра масавы рэлакейт стартапаў з Беларусі, пра катастрофу гэтага для краіны і ролі ПВТ у гэтым працэсе.

Названая фразай «I'm a guru» («Я гуру») і транскрыбаваная даслоўна ў кірыліцу, Imaguru праводзіла незлічоныя канферэнцыі, мерапрыемствы, стартап-пітчы і курсы. Таксама стаў арганізатарам Venture Day Minsk (які па-ранейшаму будзе праходзіць у інтэрнэце 29 красавіка).

З 2013 года Imaguru дапамагла больш чым 300 беларускім стартапам, уключаючы Splitmetrics, MSQRD, PingFin, DEIP і TrackDuck; стварыла больш за 250 працоўных месцаў; навучыла больш за 12.000 чалавек; правяла больш за 3.500 мерапрыемстваў; арганізавала азнаямленчыя паездкі ў ЗША, Вялікую Брытанію, Фінляндыю, Гішпанію і зусім нядаўна запусціла акселератарскую праграму TechMinsk.

У апошнія месяцы стартап-хаб праявіў салідарнасць з пратэстамі ўнутры краіны пасля леташніх фальсіфікаваных выбараў, запісаў відэа салідарнасці з PandaDoc, супрацоўнікі якога былі кінутыя ў турму і падтрымаў усеагульную забастоўку 26 кастрычніка 2020 года.

Imaguru была заснаваная беларускай прадпрымальніцай Таццянай Марыніч, муж якой памёр пасля таго, як балатаваўся на выбарах прэзідэнта.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках