20 красавiка 2024, Субота, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікая Брытанія пашырыць «санкцыі Магніцкага» для барацьбы з адмываннем грошай з Расеі

Вялікая Брытанія пашырыць «санкцыі Магніцкага» для барацьбы з адмываннем грошай з Расеі

Міністр замежных Дамінік Рааб выступіў у парламенце Злучанага Каралеўства.

Міністр замежных спраў Вялікай Брытаніі Дамінік Рааб падчас выступу ў парламенце Злучанага Каралеўства 20 красавіка паведаміў, што Брытанія пашырыць дзеянне «акта Магніцкага» для барацьбы з адмываннем расейскіх грошай унутры краіны, паведамляе «Гордон».

Трансляцыя пасяджэння вялася на сайце парламента.

Каментар Рааба рушыў услед за крытыкай парламентарыяў.

Зрэшты, дэпутатка ад Лейбарысцкай партыі Ліза Нэндзі казала, што «палова ўсіх адмытых з Расеі грошай» праходзіць праз Вялікую Брытанію, і абвінаваціла ўрад у бяздзейнасці падчас нарошчвання Расеяй вайсковай прысутнасці ля мяжы з Украінай і ў акупаваным Крыме.

Іншы дэпутат ад Лейбарысцкай партыі - экс-міністр працы Крыс Браянт - спытаў, чаму спатрэбілася «столькі гадоў», каб высветліць, што паліцыя Чэхіі шукае Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава - двух грамадзян РФ, чые пашпартныя звесткі супадаюць з імёнамі расейскіх грамадзян, якія падазраюцца ў атручванні экс-афіцэра расейскай выведкі Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі.

«Што мы будзем рабіць, каб пераканацца, што забойцы, якія знаходзяцца на заробку Пуціна, не ходзяць па ўсіх сталіцах Еўропы?» - спытаў Браянт.

Рааб адказаў, што Вялікая Брытанія можа выкарыстоўваць «акт Магніцкага» «як сродак барацьбы з парушэннямі правоў чалавека», і гэтыя санкцыі «ў такой жа ступені» могуць выкарыстоўвацца ў дачыненні да «брудных грошай».

«Я ўжо даў зразумець, што найбліжэйшым часам мы пашырым «санкцыі Магніцкага», каб ахапіць гэта», - дадаў ён.

Акрамя таго, Рааб распавёў, што МЗС Вялікай Брытаніі мае «значныя асцярогі з нагоды нядаўняга нарошчвання расейскіх вайсковых сіл на мяжы Украіны» і што Вялікая Брытанія працуе са сваімі хаўруснікамі «над дээскалацыяй сітуацыі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках