24 чэрвеня 2021, Чацвер, 22:48
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы не спынімся ў барацьбе за вяртанне ў Беларусь дэмакратыі і свабод»

2
«Мы не спынімся ў барацьбе за вяртанне ў Беларусь дэмакратыі і свабод»
фота: «Народная Грамада»

Заява Прэзідыума партыі «Народная Грамада».

Сёння - 300 дзён, як за кратамі застаецца актывіст і кіраўнік спраў партыі «Народная Грамада» Сяргей Спарыш.

Яго затрымалі 25 чэрвеня 2020 года - у той жа дзень, што і Ігара Лосіка.

«Кіраўнік спраў «Народнай Грамады» Сяргей Спарыш учора выдалены з судовай аўдыторыі. Ён справядліва палічыў, што судзіць яго могуць толькі пры абраным прэзідэнце Святлане Ціханоўскай. Сяргей не стане простым статыстам палітрэпрэсій - ён валявы і мужны чалавек, знойдзе патрэбныя словы і ў зале судовых пасяджэнняў і ў месцах часовага пазбаўлення волі.

Памятаем, што Сяргей Спарыш - паплечнік Мікалая Статкевіча. «Народная Грамада» ацэньвае судовую расправу як помсту і збіраецца ўсімі даступнымі спосабамі данесці да грамадства праўду. Мы не спынімся ў барацьбе за вяртанне ў Беларусь дэмакратыі і свабод, гарантаваных Канстытуцыяй, за што паслядоўна змагаюцца нашы таварышы нават у зняволенні», гаворыцца ў заяве Прэзідыума партыі «Народная Грамада».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».