21 чэрвеня 2021, панядзелак, 19:54
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У Воршы застрэліўся падпалкоўнік міліцыі

У Воршы застрэліўся падпалкоўнік міліцыі
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Міліцыянт застрэліўся ў службовым кабінеце.

УСК Віцебскай вобласці праводзіць праверку паводле факта гібелі супрацоўніка Аршанскага РУУС, цела якога знойдзена ў службовым кабінеце, паведамляе БелТА.

Абставіны здарэння высвятляюцца. Прызначаны шэраг неабходных экспертных даследаванняў.

Як паведамляюць незалежныя тэлеграм-каналы, застрэліўся падпалкоўнік міліцыі Кавальчук Руслан Уладзіміравіч - начальнік групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі Аршанскага РАУС. Здарэнне адбылося сёння а 12:00.

На месца прыбылі начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама Любімаў і міністр унутраных спраў Кубракоў.

Паводле інфармацыі ад BYPOL, яшчэ ўчора Кавальчука бачылі жыццярадасным у атачэнні жонкі і дзяцей, падчас язды на роварах. Раніцай 2021/04/21 ён удзельнічаў у занятках па фізічнай падрыхтоўцы, атрымаў табельную зброю, не выявіўшы ніякіх дзівацтваў у паводзінах. Пасля быў знойдзены падначаленым, які зайшоў удакладніць рабочую інфармацыю. Стрэл практычна нікім не быў пачуты - яго гук прынялі за згублены тубус з ключамі, што можа быць растлумачана таўшчынёй сцен у будынку РАУС і усталяванымі падвойнымі жалезнымі ўваходнымі дзвярыма ў службовы кабінет Кавальчука.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».