21 чэрвеня 2021, панядзелак, 18:33
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар ЗША ў Беларусі часова будзе працаваць у Вільні

14
Амбасадар ЗША ў Беларусі часова будзе працаваць у Вільні
Джули Фишер

Джулі Фішэр не можа прыехаць у Менск праз тое, што ёй не даюць беларускую візу.

Вашынгтон накіраваў у Вільню запыт аб часовай акрэдытацыі амбасадара ў Літве, паведамляе LRT.

На гэтым тыдні лукашэнкаўскі міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што Беларусь гатовая прыняць Джулі Фішэр «у любы момант».

Аднак паведамлялася, што амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр не можа прыехаць у Менск. Справа ў тым, што ў Фішэр няма беларускай візы.

«З Новага года я вельмі спадзявалася прыехаць у Менск. У канцы снежня я была зацверджаная Сенатам. Але сёння я не магу прыехаць у Менск. Злучаныя Штаты, са свайго боку, гатовыя. Я была гатовая, і мы чакаем ад беларускага боку адпаведных дзеянняў», - сказала Фішэр.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».