19 красавiка 2024, Пятніца, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі лідзіруе ў прэзідэнцкім рэйтынгу ва Украіне

22
Зяленскі лідзіруе ў прэзідэнцкім рэйтынгу ва Украіне
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Апублікаваныя звесткі апытання.

Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на выбарах кіраўніка дзяржавы гатовыя падтрымаць 26,7% украінцаў, якія маюць намер галасаваць і вызначыліся з выбарам. Пра гэта сведчаць апублікаваныя 21 красавіка вынікі апытання цэнтра SOCIS.

На другім месцы народны дэпутат ад «Еўрапейскай салідарнасці» Пятро Парашэнка - за яго прагаласавалі б 19,6% апытаных.

Следам ідуць лідарка «Бацькаўшчыны» Юлія Цімашэнка (10,1%), сустаршыня «Апазіцыйнай платформы - За жыццё» Юрый Бойка (9,7%) і лідар партыі «Сіла і гонар» Ігар Смяшко (7,5%).

Астатнія палітыкі набіраюць менш за 5% галасоў. Між іншым, у былога прэм'ер-міністра Украіны Уладзіміра Гройсмана 4,5%.

Апытанне праводзілася 8-12 красавіка сярод грамадзян старэйшых за 18 гадоў па ўсёй Украіне, акрамя акупаванага Крыма і асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей. Усяго апытана 2000 рэспандэнтаў метадам тэлефоннага інтэрв'ю з выкарыстаннем планшэтаў.

Статыстычная хібнасць выбаркі: 2,4% для паказчыкаў, блізкіх да 50%; 2,1% - для паказчыкаў, блізкіх да 25%; 1,5% - для паказчыкаў, блізкіх да 10%; 1,1% - для паказчыкаў, блізкіх да 5%.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках