24 чэрвеня 2021, Чацвер, 21:17
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Парафіяне касцёла высадзілі 100 кустоў бэзу ў памяць пра медыкаў, якія загінулі ад каранавіруса

Парафіяне касцёла высадзілі 100 кустоў бэзу ў памяць пра медыкаў, якія загінулі ад каранавіруса
ФОТА: TUT.BY

Гэта жэст падзякі ўсім медыкам, якія ўжо год змагаюцца з пандэміяй.

У Менску высадзілі 100 кустоў бэзу ў памяць пра загінулых падчас пандэміі каранавіруса медыкаў. Гэта зрабілі яшчэ ў суботу прыхаджане касцёла Святога Роха, што недалёка ад плошчы Перамогі, паведамляе інстаграм храма.

У суботу, 17 красавіка, у двары касцёла Святой Тройцы (Святога Роха) вернікі высадзілі 100 кустоў бэзу.

Гэта жэст падзякі ўсім медыкам, якія ўжо год змагаюцца з пандэміяй каранавіруса ў нашай краіне, тлумачаць у сацыяльных сетках касцёла.

ФОТА: TUT.BY

«Верым у тое, што пройдзе час і водар квітнеючага бэзу будзе нагадваць усім жыхарам сталіцы пра тых герояў нашага часу, якія аддана і са шчырым сэрцам выратавалі тысячы жыццяў цаною асабістага жыцця», — напісалі парафіяне.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».