20 красавiка 2024, Субота, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя не выключае магчымасці ўваходжання ў NATO

10
Фінляндыя не выключае магчымасці ўваходжання ў NATO

Фінляндыя і Швецыя ў апошнія гады на фоне абвастрэння стасункаў з РФ паглыбляюць супрацоўніцтва з Альянсам.

Прэзідэнт Фінляндыі Саулі Ніінісцё пацвердзіў, што яго краіна не выключае магчымасці ўступлення ў NATO.

Пра гэта паведамляе «Европейская правда» са спасылкай на Yle.

«У нас, за час працы многіх урадаў, склалася дакладнае разуменне таго, што Фінляндыя ні ў якім разе не выключае магчымасці падачы заяўкі на ўступленне ў NATO. Але мне здаецца, самае галоўнае, што можна зрабіць для бяспекі - гэта імкнуцца не дапускаць вялікіх канфліктаў», - сказаў прэзідэнт.

Ніінісцё нагадаў, што Еўразвяз развівае ў галіне бяспекі як унутранае супрацоўніцтва, так і супрацоўніцтва з Паўночнаатлантычным альянсам.

Фінляндыя, а таксама Швецыя, не ўваходзяць у NATO, але ў апошнія гады на фоне абвастрэння cтасункаў з Расеяй актыўна паглыбляюць супрацоўніцтва з Альянсам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках