25 красавiка 2024, Чацвер, 7:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва дапусціла высылку расейскіх дыпламатаў услед за Чэхіяй

6
Літва дапусціла высылку расейскіх дыпламатаў услед за Чэхіяй

У краіне зараз абмяркоўваюць, як лепш выказаць салідарнасць.

Улады Літвы дапускаюць магчымасць высылкі з краіны на знак салідарнасці з Чэхіяй супрацоўнікаў амбасады РФ у Вільні. Пра гэта заявіла галоўная дарадца прэзідэнта Літвы ў знешняй палітыцы Аста Скайсгірытэ, паведамляе Respublika.

Памочнік прэзідэнта Літвы кажа, што цяпер абмяркоўваецца праз «дыпламатычныя каналы, як лепш выказаць салідарнасць разам». Разглядаецца магчымасць высылкі дыпламатаў РФ.

«Прэзідэнт (Літвы Гітанас Наўседа, - рэд.) цалкам падтрымлівае намаганні Чэскай Рэспублікі ў скарачэнні прысутнасці замежнай вайсковай разведкі на тэрыторыі краіны-сябра NATO, а таксама выказвае салідарнасць з дзеяннямі чэшскага ўрада», - заявіла яна.

Нагадаем, што 17 красавіка кіраўнік МЗС Чэхіі Ян Гамачак прыняў пастанову выслаць з краіны 18 расейскіх дыпламатаў, якія былі ідэнтыфікаваныя як афіцэры расейскіх спецслужбаў. Мэтай дыверсантаў мог быць зрыў пастаўкі зброі Украінай. Падчас здарэння загінула два чалавекі.

Віцэ-прэм'ер чэскага ўраду Ян Гамачак дапусціў, што з Прагі вышлюць усіх расейскіх дыпламатаў. Ён адзначыў, што не чакаў ад расейскага боку, у адказ на высылку 18 дыпламатаў з Прагі, што Масква пойдзе на высылку 20 чэшскіх дыпламатаў.

Следства выявіла, што расейцы «Аляксандр Пятроў» і «Руслан Башыраў» не толькі ўзарвалі склады, але і спрабавалі атруціць уладальніка кампаніі Emco Эміліяна Гебрава. Пазней яны ж атруцілі расейскага перабежчыка Сяргея Скрыпаля і яго дачку ў брытанскім Солсберы. Чэская паліцыя абвясціла «Пятрова» і «Башырава» ў вышук. Паводле звестак праекта Bellingcat, «Башыраў» - гэта палкоўнік ГРУ Генштаба УС РФ Анатоль Чапіга, а «Пятроў» - вайсковы медык ГРУ Аляксандр Мышкін.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках