18 красавiка 2024, Чацвер, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі распавялі, ці могуць заразіцца каранавірусам людзі з высокім узроўнем антыцелаў

1
Медыкі распавялі, ці могуць заразіцца каранавірусам людзі з высокім узроўнем антыцелаў

У гэтым выпадку ўсё можа развівацца іншым сцэнаром.

Вядучая інфекцыяністка Міністэрства аховы здароўя Украіны Вольга Галубоўская распавяла, што каранавірусам могуць заразіцца нават людзі з высокім узроўнем антыцелаў да COVID-19, але працяканне хваробы можа быць лёгкім, паведамляе healthinfo.ua.

«Відавочнае клінічнае захворванне COVID-19 узнікае не ва ўсіх. Некаторыя адчуваюць толькі лёгкае недамаганне, напрыклад, насмарк. Аднак у далейшым высвятляецца, што ў іх узровень антыцелаў да COVID-19 досыць высокі. Калі чалавек з імунітэтам, то імавернасць захварэць усё роўна застаецца, але цяжкае працяканне развіцца не павінна. Зрэшты, будучай восенню сітуацыя можа істотна змяніцца», - распавяла Галубоўская.

Акрамя таго, лекарка заявіла, што далейшы ход пандэміі прагназаваць складана, бо каранавірус мутаваў. Раней медыкі лічылі, што трэцяя хваля COVID-19 пройдзе лягчэй за папярэднія.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках