19 красавiка 2024, Пятніца, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі прадукты, якія трэба есці для зніжэння цукру ў крыві

Медыкі назвалі прадукты, якія трэба есці для зніжэння цукру ў крыві

Амерыканская дыябетычная асацыяцыя дала карысныя парады.

Медыкі рэкамендуюць пры павышэнні цукру ў крыві ўжываць стравы з рознымі травамі і спецыямі, якія спрыяюць зніжэнню глюкозы, пішуць украінскія СМІ.

Да такіх прадуктаў належаць куркума, бо ў ёй змяшчаецца куркумін, які валодае супрацьракавымі ўласцівасцямі і дапамагае павысіць адчувальнасць да інсуліну.

Таксама рэкамендуецца для зніжэння цукру ў крыві ўжываць пажытнік - ён спрыяе зніжэнню непатрэбнага арганізму халестэрыну.

Па такім жа прынцыпе працуе і размарын, паведамляе амерыканская дыябетычная асацыяцыя.

Людзі, якія пакутуюць цукровым дыябетам, часцей за ўсё скардзяцца на сімптомы гастраэзафагеальнай рэфлюкснай хваробы.

У такім выпадку лекары раяць есці імбір і зніжаць цукар з дапамогай цынамону.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках