24 красавiка 2024, Серада, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Індыі экстрэмальны ўсплёск захворвання COVID-19, якога не было нідзе ў свеце

14
У Індыі экстрэмальны ўсплёск захворвання COVID-19, якога не было нідзе ў свеце
Фота: Anindito Mukherjee / Getty Images

За дзень - 300 тысяч хворых, крэматорыі не паспяваюць спальваць целы памерлых.

У Індыі з пачатку красавіка - выбухнуў рост новых выпадкаў каранавіруснай інфекцыі. У канцы сакавіка ў краіне з насельніцтвам 1,4 мільярда чалавек рэгістравалі блізу 70 тысяч новых выпадкаў COVID-19 у дзень, у пачатку красавіка - больш за 100 тысяч, а 22 красавіка зафіксавалі 314 835 хворых за дзень - гэта гістарычны максімум у свеце з пачатку пандэміі. У Індыі выяўлены новыя мутацыі каранавіруса, якія яшчэ трэба будзе даследаваць навукоўцам, піша «Медуза».

Аднак, адзначае The Guardian, рэзкі рост захворвання, хутчэй за ўсё, выкліканы комплексам прычын. Пасля зніжэння афіцыйных паказчыкаў захворвання ў пачатку года ніжэй за 10 тысяч выпадкаў у дзень многія жыхары перасталі выконваць захады засцярогі, маладыя індыйцы сталі радзей тэставацца, вырашыўшы, што ім не пагражае захворванне ў цяжкай форме, а ўлады змякчылі абмежаванні, дазволіўшы правядзенне масавых мерапрыемстваў, у тым ліку перадвыбарчых мітынгаў. Сістэма аховы здароўя Індыі з цяжкасцю спраўляецца з новай хваляй COVID-19. Бальніцы ў найбуйнейшых гарадах Індыі запоўненыя амаль на 80%, свабодных ложкаў у рэанімацыях амаль не засталося, паведамляецца пра недахоп кіслароду для ШВЛ, піша BBC News.

22 красавіка таксама зафіксаваная рэкордная для Індыі колькасць памерлых ад COVID-19 - 2023 чалавекі. Крэматорыі працуюць з максімальнай нагрузкай.

Увага! Выявы могуць апынуцца для вас шакавальнымі. Просім уражлівых людзей не чытаць гэты матэрыял.

Фота: Sakib Ali / Hindustan Times / Getty Images
Фота: Ajay Aggarwal / Hindustan Times / imago / Scanpix / LETA
Фота: Naveen Sharma / SOPA Images / ZUMA / Scanpix / LETA
Фота: Sanjeev Verma / Hindustan Times / Getty Images
Фота: Anindito Mukherjee / Getty Images
Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках