19 красавiка 2024, Пятніца, 22:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СК: Аляксандра Герасіменя аб'яўленая ў вышук

71
СК: Аляксандра Герасіменя аб'яўленая ў вышук
АЛЯКСАНДРА ГЕРАСІМЕНЯ

Легендарная плыўчыха ўзначальвае Фонд салідарнасці спартоўцаў.

Следчым камітэтам вынесеная пастанова аб прыцягненні ў якасці абвінавачаных Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна.

«Дзеянні абвінавачваных кваліфікаваныя следствам паводле ч.3 арт.361 (заклікі да ўчынення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт) Крымінальнага кодэкса. Пракурорам санкцыянаванае прымяненне да абодвух абвінавачваных меры стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту. Указаныя асобы абвешчаныя ў вышук. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца», - распавялі ў Следчым камітэце.

Нагадаем, што легендарная плыўчыха Аляксандра Герасіменя ўзначаліла Фонд салідарнасці спартоўцаў, а ў дзень адкрыцця «Усебеларускага народнага сходу» накіравала ліст Лукашэнку. «Вы прыгнятаеце і знішчаеце свой народ, думаючы, што ён вас любіць. А ён вас ненавідзіць і просіць, каб вы хутчэй сышлі», - звярталася яна.

У пачатку красавіка стала вядома, што Следчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць Аляксандры Герасімені.

Паводле следства, Герасіменя і выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандр Апейкін распаўсюджвалі «загадзя ілжывыя звесткі аб ходзе і выніках выбарчай кампаніі, пра падзеі ў сацыяльнай, эканамічнай, палітычнай і культурнай сферах жыцця грамадства». Нібыта яны звярталіся з заклікамі да замежных дзяржаў і міжнародных арганізацый, накіраванымі на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі.

Таксама ў сакавіку стала вядома аб тым, што ў плыўчыхі адбіраюць дом у Драздах.

Алімпійскай прызёрцы Аляксандры Герасімені праз палітычную сітуацыю давялося з'ехаць з Беларусі ў Вільню. Да ад'езду яе школе плавання не працягнулі дамову арэнды з тых жа прычын.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках