19 сакавiка 2024, aўторак, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пятніцу ў Беларусі чакаецца да +12 градусаў

У пятніцу ў Беларусі чакаецца да +12 градусаў

Будзе воблачна з праясненнямі.

Кароткачасовыя дажджы чакаюцца ў Беларусі 23 красавіка, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу будзе воблачна з праясненнямі. Уначы на большай частцы Магілёўскай, Гомельскай абласцей, на астатняй тэрыторыі месцамі, удзень у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У дзённы час месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёва-заходні, заходні 4-9 м/с, парывы да 14 м/с, удзень у асобных раёнах парывы 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ў начны час будзе ад нуля да плюс 6 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 6-12 градусаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках