24 красавiка 2024, Серада, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Алімпіядзе ў Токіё замест гімна РФ сыграюць Чайкоўскага

13
На Алімпіядзе ў Токіё замест гімна РФ сыграюць Чайкоўскага

Раней арбітраж адмовіўся зацвердзіць песню «Кацюша» ў якасці замены расейскага гімна.

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) дазволіў Расеі выкарыстоўваць на Алімпіядзе ў Токіё замест нацыянальнага гімна фрагмент з Канцэрту для фартэпіяна з аркестрам №1 Пятра Чайкоўскага. Кіраўнік Алімпійскага камітэта Расеі (АКР) Станіслаў Пазнякоў у чацвер, 22 красавіка, паінфармаваў аб атрыманні ад МАК адпаведнага паведамлення, перадае DW.

"З сённяшняга дня наша Алімпійская каманда мае ўсе элементы ідэнтычнасці. Сцяг Алімпійскага камітэта Расеі з барвамі нашага трыкалора. Афіцыйнае адзенне, лёгка пазнавальнае як для нашых суайчыннікаў, так і для заўзятараў усякай іншай краіны нават без якіх-небудзь надпісаў. І вось цяпер музычнае суправаджэнне, мелодыя, пад якую будуць ушаноўваць расейскіх алімпійцаў у Токіё і Пекіне", - падае словы Пазнякова прэс-служба АКР.

Раней міжнародны спартовы арбітраж (CAS) адмовіўся зацвердзіць песню "Кацюша" ў якасці замены расейскага гімна на чэмпіянатах свету і Алімпійскіх гульнях на двухгадовы перыяд дыскваліфікацыі атлетаў РФ. "Кацюшу" прапанавала камісія спартсменаў АКР, але гэты варыянт не быў зацверджаны, бо песня "занадта звязаная з Расеяй".

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках