19 красавiка 2024, Пятніца, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Румыніі прыехаў на працу на ровары

4
Прэзідэнт Румыніі прыехаў на працу на ровары

Палітык далучыўся да экакампаніі «Зялёная Пятніца».

Прэзідэнт Румыніі Клаўс Ёханіс далучыўся да экакампаніі "Зялёная пятніца" і прыехаў на працу на ровары.

Пра гэта паведамляе "Еўрапейская праўда" са спасылкай на Digi24.

Як можна бачыць з фота, Ёханіс ехаў у суправаджэнні двух ахоўнікаў, надзеўшы на афіцыйны гарнітур куртку і шалом. Колькі кіламетраў заняла ягоная дарога на працу, не ўдакладняецца.

"Я прыехаў у офіс на ровары, бо хачу далучыцца да гэтай кампаніі, бо ўважаю яе за вельмі добрую ініцыятыву", - пракаментаваў прэзідэнт па прыбыцці ў палац Катрачэнь.

Ён заклікаў румын разгледзець магчымасць адмовіцца ад выкарыстання асабістага аўтамабіля для штодзённых паездак і карыстацца грамадскім транспартам, роварам або хадзіць пешшу - бо гэта лепш і для здароўя, і для навакольнага асяроддзя.

"Паездкі на ровары вельмі карысныя для здароўя. Больш за тое, вы значна менш залежыце ад трафіку і можаце даехаць на працу амаль гэтак жа хутка, як на аўто", - сказаў ён.

Хоць раніца пятніцы ў Бухарэсце выдалася дажджлівай, прэзідэнт адзначыў, што "крыху прамокнуць нікому не пашкодзіць".

Кампанія "Зялёная пятніца" пачалася ў сакавіку і заахвочвае людзей хоць бы раз на тыдзень адмаўляцца ад аўто на карысць альтэрнатыўных тыпаў транспарту.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках