25 красавiка 2024, Чацвер, 4:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палёт касмічнага карабля Маска з экіпажам: жывая онлайн-трансляцыя

5
Палёт касмічнага карабля Маска з экіпажам: жывая онлайн-трансляцыя
Фота: NASA

Запуск карабля Crew Dragon-2 да МКС пачнецца а 12:49 паводле беларускага часу.

Сёння, 23 красавіка а 12:49 паводле Менску ў палёт на арбітальную станцыю адправяцца чатыры астранаўты. Іх туды адвязе карабель Crew Dragon кампаніі SpaceX, які закіне ў космас на прамежкавую арбіту ракету Falcon 9 таго ж прыватнага вытворцы, піша liga.net.

У момант старту на пляцоўцы LC-39а Камічнага цэнтра імя Кэнэдзі ў Фларыдзе будзе (05:49).

Акно запуску - аднамомантавае. Гэта значыць, калі нешта затрымае місію SpaceX Crew-2, запуск давядзецца адкласці.

Экіпаж складзены з прадстаўнікоў трох касмічных агенцтваў:

- Шэйн Кімбра ад NASA (камандзір карабля);

- Меган Макартур ад NASA (пілот):

- Акіхіка Хасідэ ад JAXA;

- Томас Песке ад ESA.

Аўтаматычная стыкоўка з МКС запланавана на заўтра на 00:09 дня. Такім чынам, да станцыі адначасова будзе прыстыкаваны два "Цмокі".

Экіпаж, які адпраўляецца сёння, прапрацуе на станцыі блізу паўгода і вернецца 31 кастрычніка ў капсуле, якая спусціцца на парашутнай сістэме ў Атлантыку ля берагоў ЗША.

Гэта другі палёт на МКС шматразовай спускальнай капсулы Crew Dragon: яна лётала туды ў рамках тэст-палёту Роберта "Боба" Бенкен і Дагласа "Дага" Хэрлі ў жніўні 2020 года.

Таксама другі раз будзе выкарыстаная шматразовая першая ступень ракеты В1061 (лётала ў першай эксплуатацыйнай пілатаванай місіі "Кру Дрэгон" у лістападзе 2020 года). Пасля вывядзення карабля на арбіту яна зноў вернецца на Зямлю і мякка сядзе на робат-платформу Of Course I Still Love You у Атлантычным акіяне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках