28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні кастынг на Міс Беларусь ператварылі ў таемную аперацыю

12
У Гародні кастынг на Міс Беларусь ператварылі ў таемную аперацыю

Раней жыхаркі Берасця і Наваполацка байкатавалі гэта мерапрыемства ў сваіх гарадах.

Учора блізу 20 удзельніц прыйшлі на адборачны тур конкурсу Міс Беларусь у Гародні, але як выбіралі прэтэндэнтак, даведацца не ўдалося, паведамляе hrodna.life.

Арганізатары не пусцілі ў залу журналістаў незалежных медыя і забаранілі ім гутарыць з канкурсанткамі. Здымаць кастынг дапусцілі толькі дзяржаўную прэсу і тэлевізію.

«Каранавірус. У нас карантын», - патлумачыў карэспандэнтам ахоўнік.

Ягоны калега праз пяць хвілін папрасіў «пакінуць памяшканне», бо паступаюць скаргі на прысутнасць старонніх.

Нагадаем, што раней такія кастынгі прайшлі ў Берасці і Наваполацку. У абодвух гарадах на ўдзел заявіліся па адной дзяўчыне.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках