29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У знак салідарнасці з Чэхіяй Літва высылае двух расейскіх дыпламатаў

3
У знак салідарнасці з Чэхіяй Літва высылае двух расейскіх дыпламатаў
Фота: charter97.org

Персоны нон-грата павінны пакінуць тэрыторыю Літвы цягам 7 дзён.

У знак салідарнасці з Чэхіяй Літва высылае двух расейскіх дыпламатаў, пра гэта 23 красавіка delfi.lt паведаміў кіраўнік МЗС краіны Габрыэлюс Ландсбергіс.

«Сёння, 23 красавіка, у МЗС ЛР быў выкліканы прадстаўнік РФ у Літве, яму была ўручаная нота, у якой паведамляецца, што двух дыпламатаў за дзейнасць, якая не спалучаецца са статусам дыпламатаў, прызналі персонамі нон-грата, таму яны павінны пакінуць тэрыторыю Літвы цягам 7 дзён», - паведаміў міністр.

З ягоных слоў, так Літва выказвае поўную падтрымку Чэхіі.

Пасольства Літвы ў Маскве паабяцала надаць чэхам дапамогу, калі ў іх у пасольстве застанецца мала работнікаў.

Ландсбергіс падкрэсліў, што пастанова пра высылку расейскіх дыпламатаў была прынятая падчас кансультацый з партнёрамі.

«Наколькі нас інфармавалі, Латвія і Эстонія наважылі выслаць па аднаму расейскаму шпіёну, якія працавалі пад дыпламатычным прыкрыццём», - сказаў ён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках