24 красавiка 2024, Серада, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радаўніца-2021: колькі выходных будзе ў беларусаў

1
Радаўніца-2021: колькі выходных будзе ў беларусаў

Радаўніца адзначаецца ў аўторак на другім тыдні пасля Вялікадня.

Радаўніца 2021, дзень першага пасля Вялікадня памінання памерлых, паводле народнай традыцыі адзначаецца ў аўторак на другім тыдні пасля Вялікадня, піша kp.by.

Выбар у якасці дня памінання менавіта аўторка абумоўлены тым, што памінальныя набажэнствы забароненыя ўсю Светлую сядміцу - велікодны тыдзень. Зрэшты, у некаторых рэгіёнах Беларусі, Расеі і Украіны Радаўніцу адзначаюць не толькі ў аўторак, але і напярэдадні - у панядзелак ці нават у нядзелю (на Чырвоную горку або ў нядзелю Фамы).

У праваслаўных Светлае Хрыстова Уваскрэсенне ў 2021 годзе прыпадае на 2 траўня, а гэта значыць, што Радаўніцу па календары будзем адзначаць 11 траўня. У Беларусі гэта выходны дзень у адрозненне ад іншых праваслаўных суседзяў.

А паколькі на травень традыцыйна выпадае шмат святаў, то ў 2021 годзе нас чакаюць доўгія выхадныя - аж з 8 да 11 траўня. Пры гэтым за панядзелак 10 траўня потым давядзецца адпрацоўваць у суботу 15 траўня, згодна з графікам, устаноўленым урадам краіны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках