19 красавiка 2024, Пятніца, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як SpaceX адправіла карабель Crew Dragon з астранаўтамі на МКС: уражальныя фота і відэа

24
Як SpaceX адправіла карабель Crew Dragon з астранаўтамі на МКС: уражальныя фота і відэа

Ракета Falcon 9 паспяхова стартавала да МКС у Фларыдзе.

Ракета Falcon 9 з караблём Crew Dragon (Crew-2), на борце якога знаходзяцца чатыры астранаўты, 23 красавіка а 12:49 паводле беларускага часу стартавала да МКС з пляцоўкі Касмічнага цэнтра Кэнэдзі ў Фларыдзе, ЗША.

Трансляцыя запуску вялася на YouTube-канале NASA, піша «Апостроф».

У рамках місіі Crew-2 кампанія SpaceX упершыню паўторна выкарыстала для адпраўкі астранаўтаў на МКС капсулу карабля Crew Dragon і першую ступень ракеты Falcon 9, якія да гэтага ўжо лёталі ў космас.

Праз дзве з паловай хвіліны пасля запуску першая ступень аддзялілася, а на дзявятай хвіліне здзейсніла пасадку на плывучую платформу «Of Course I Still Love You» ў Атлантычным акіяне.

Другая ступень штатна адпрацавала і паспяхова вывела карабель на запланаваную арбіту, які цяпер павінен дабрацца да МКС з дапамогай уласных рухавікоў. Карабель павінен прыбыць да МКС 24 красавіка а 12:10 паводле кіеўскага часу і ў аўтаномным рэжыме састыкавацца з вузлом IDA-2 модуля «Гармонія». У выпадку няштатнай сітуацыі астранаўты змогуць перахапіць кантроль і здзейсніць стыкоўку ў ручным рэжыме.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках