19 красавiка 2024, Пятніца, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беразе Драздоў пабудавалі арыгінальны будынак: каму ён належыць?

6
На беразе Драздоў пабудавалі арыгінальны будынак: каму ён належыць?
ФОТА: TUT.BY

Пакуль будынак пустуе.

На беразе вадасховішча «Дразды» ў Ждановічах ёсць арыгінальны будынак, які пабудавалі некалькі гадоў таму. Але пакуль там нічога не адкрылася. Што гэта за збудаванне, хто ім валодае і чаму праект пакуль на паўзе - у матэрыяле tut.by.

Паводле звестак дзяржрэгістра нерухомай маёмасці Беларусі, тут яшчэ ўвосень 2017 года ТАА «Інвестыцыйная кампанія Кан» пабудавала шматфункцыянальны будынак турыстычнага комплексу для размяшчэння міні-гатэля і рэстарацыі. Плошча - блізу тысячы квадратных метраў. Пляцоўку для абслугоўвання будынка кампанія арандуе.

Аб'ект уведзены ў эксплуатацыю, да яго зробленыя пад'язныя шляхі, але тут нічога так і не адкрылася. Чаму? Як паведаміла блізкая да забудоўніка крыніца, далейшая рэалізацыя праекта пакуль пастаўленая на паўзу.

- Гэта адбылося ў сувязі з тым, што ў сектары рэальнай эканомікі краіны з улікам сусветных тэндэнцый складваецца складаная сітуацыя. У апошнія месяцы яна надзвычай рэзка пагоршылася праз сусветную пандэмію COVID-19, рэзкае падзенне нацыянальнай валюты, памяншэнне наведвальнасці, а такім чынам, і падзенне гандлёвага прыбытку, - кажа суразмоўца партала.

Што за «Інвестыцыйная кампанія Кан»?

Паводле звестак дзяржрэгістра юрыдычных асоб, заснавальнікамі ТАА «Інвестыцыйная кампанія Кан» у розны час былі:

• бізнэсовец Андрэй Шыхлін. Гэта сузаснавальнік кампаніі «Парагіс», якая кіруе гандлёва-забаўляльным комплексам Arena City, бізнэс-цэнтрам Kiroff і шматфункцыянальным комплексам CENTROPOL. Ён таксама з'яўляецца намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі панкратыёну і змешаных баявых адзінаборстваў;

• кампанія «Парагіс»;

• кампанія «АЛС-Інвест» (пра яе мы напішам ніжэй).

Але з канца чэрвеня 2020 года адзіным уладальнікам ТАА «Інвестыцыйная кампанія Кан» стала ТАА «Мілтэкс», якое працуе ў сферы тэхналогій для малочнай прамысловасці. Асноўным уладальнікам гэтай кампаніі з'яўляецца Наталля Саўчук. У сярэдзіне 2010-х яна стала жонкай Аляксея Саўчука.

Аляксей Саўчук кантралюе кампанію «АЛС-Інвест», якая займаецца ў ліку іншага будаўніцтвам. Як мінімум яна была суінвестарам будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу каля кінатэатра «Перамога», а цяпер займаецца рэканструкцыяй былога піянерлагера «Зялёнае» пад Менскам.

Саўчук таксама з'яўляецца сузаснавальнікам Гарэцкага харчовага камбіната (брэнд Exponenta), ТАА «Акдзімол», СТАА «Белсыр» і ААТ «Малочныя горкі». Акрамя таго, бізнэсовец узначальвае Беларускую федэрацыю панкратыёну і змешаных баявых адзінаборстваў, а таксама з'яўляецца ганаровым консулам Латвіі ў Магілёве.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках