25 красавiка 2024, Чацвер, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Чэхіі: Масква знішчыла нашы ўзаемаадносіны

4
Прэм'ер Чэхіі: Масква знішчыла нашы ўзаемаадносіны

Андрэй Бабіш чакае жорсткай рэакцыі краін ЕЗ на выбухі ў Врбетыцэ.

Расея, арганізаваўшы выбухі на складах са зброяй, знішчыла стасункі з Чэхіяй, якія і без гэтага былі ў «пункце замярзання». Прага зацікаўленая толькі ў сумленных дачыненнях з Крамлём.

Пра гэта ў інтэрв'ю denik.cz завіў прэм'ер-міністр Чэхіі Андрэй Бабіш.

«Тое, што адбылося - абуральна. Расея мела магчымасць выправіць сітуацыю, але не скарысталася ёю. Масква разбурыла нашы ўзаемаадносіны, якія зараз знаходзяцца ў пункце замярзання. Чэхія зацікаўлена ў сумленных дачыненнях з Расеяй як паміж дзвюма суверэннымі дзяржавамі», - сказаў Бабіш.

Ён адзначыў, што пасля найбліжэйшага пасяджэння Еўрапейскай рады ён чакае жорсткай рэакцыі краін ЕЗ на выбухі ў Врбетыцэ.

«Еўрапейская рада адбудзецца 7 траўня, дзе я выступлю перад нашымі партнёрамі, каб прадэманстраваць салідарнасць. Я ўпэўнены, што ад іх паступіць выразны адказ, і ён не абмяжуецца толькі вуснымі заявамі. Я думаю, што гэтага чакае не толькі ўрад, але і ўсе грамадзяне Чэхіі», - сказаў кіраўнік чэшскага ўрада.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках