20 красавiка 2024, Субота, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі затрымалі семярых беларусаў, якія шукалі там прытулку

52
У Расеі затрымалі семярых беларусаў, якія шукалі там прытулку
АЛЯКСЕЙ КУДЗІН, АНДРЭЙ ПРЫЛУЦКІ, ЯЎГЕН ШАБАЛЮК
ФОТА: SVABODA.ORG

Ім пагражае экстрадыцыя ў Беларусь.

Пасля пратэстаў у Беларусі некаторыя ўдзельнікі беглі ў Расею, баючыся пераследу. Аднак там іх затрымалі на запыт Беларусі, і цяпер яны знаходзяцца за кратамі ў чаканні пастановы аб экстрадыцыі на радзіму, паведамляе «Радыё Свабода».

Сёння вядома пра семярых беларусаў, якім пагражае дэпартацыя ў Беларусь.

Вадзім Дубойскі (Берасце)

Андрэй Казіміраў (Берасце)

Яўген Шабалюк (Берасце)

Аляксей Кудзін (Маладзечна)

Сяргей Непагода (Маладзечна)

Андрэй Прылуцкі (Салігорск)

Мікалай Давідчык (Ліда)

У 2021 годзе СК Беларусі накіраваў запыты аб экстрадыцыі ў Расею 39 чалавек. Акрамя таго, быў адпраўлены запыт у Латвію аб экстрадыцыі былога кандыдата ў прэзідэнты Валерыя Цапкалы, у Літву - Святланы Ціханоўскай, у Польшчу - Сцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча, блогера Антона Матолькі. Усе заходнія краіны адказалі адмоўна, пагроза экстрадыцыі застаецца толькі з боку Расеі.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках