28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча і Украіна хочуць забяспечыць Цэнтральна-Усходнюю Еўропу вадародам

2
Польшча і Украіна хочуць забяспечыць Цэнтральна-Усходнюю Еўропу вадародам

Краіны аднавілі перамовы аб энэргетычным супрацоўніцтве ў рамках Усходняга партнёрства.

Яшчэ адзін семінар энэргетычнай групы краін Усходняга партнёрства быў прысвечаны супрацоўніцтву ў сектары вадароднай энэргетыкі і аднаўляльных газаў пад дэвізам «Transition towards hydrogen and green gases» (Пераход да вадароду і зялёнага газу). Мерапрыемства ў анлайн фармаце чарговым разам сабрала прадстаўнікоў краін Еўрапейскага звязу і Усходняга партнёрства, на ініцыятыву Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі ў энэргетыцы (DG ENER) і міністэрстваў, адказных за энэргетыку Польшчы і Украіны, паведамляе «Радыё Польшча».

У абмеркаванні ўдзельнічалі, між іншым, прадстаўнікі польскіх кампаній Gaz-System, Lotos і PGNiG. Выступілі таксама прадстаўнікі ЗША з місіі ЗША пры Еўразвязе і Міністэрства энэргетыкі ЗША.

Вадарод, аднаўляльныя газы, біяметан павінны стаць тэмамі чатырох семінараў у 2021 годзе. «Іх мэтай будзе абмеркаванне стварэння вадароднага рынку і збору сродкаў на развіццё гэтых тэхналогій», - сказаў Віталь Кушнір з Міністэрства энэргетыкі Украіны. «У нашай краіне развіта сістэма перадачы газу. Мы вывучаем магчымасць транспартавання вадароду праз нашу інфраструктуру», - дадаў ён.

Тым часам 20 красавіка Міністэрства энэргетыкі Расеі і Міністэрства эканомікі і энэргетыкі Нямеччыны падпісалі Сумесную дэкларацыю аб намеры супрацоўнічаць у галіне устойлівай энэргетыкі. Расейскае ведамства паведамляе, што будзе створаная рабочая група на высокім узроўні ў пытаннях вадароду, абмену тэхналагічнай бяспекі, сістэмах электразабеспячэння, аналізу сыравіннай базы, а таксама пытанняў параметраў нацыянальных і міжнародных рынкаў аднаўляльных крыніц энэргіі.

Варта нагадаць, што Газпрам спрабуе пераканаць у тым, што ён зможа пастаўляць Еўропе вадарод па трубаправодзе Nord Stream 2 і праз іншыя расейскія праекты. Нямеччына пацвердзіла, што вядзе на гэтую тэму перамовы з Расеяй.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках