29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як красавік у Беларусі на дзень стаў лютым

Як красавік у Беларусі на дзень стаў лютым
ФОТА: СЯРГЕЙ БАЛАЙ, TUT.BY

Снег у Менску, град у Докшыцах, ледзяныя крупы ў Горадні.

Пад канец красавіка прырода наважыла паведаміць беларусам, што яна ўсё яшчэ больш зіма, чым вясна: у Менску выпаў снег, а ў Віцебскай вобласці градкі засыпала градам, паведамляе tut.by.

Учора атмасферны фронт выцесніў за межы Беларусі цёплыя паветраныя масы, а ўжо сёння надвор'е «парадавала» беларусаў ападкамі, якіх чакаеш у сярэдзіне лютага, але ніяк не ў канцы красавіка.

У Менску нечакана выпаў снег.

На праспекце Пераможцаў па-зімоваму прыцерушыў клумбы і ходнікі.

Відэа чытача tut.by

А ў Докшыцах замест снегу выпаў град.

ФОТА ЧЫТАЧА TUT.BY

Жыхароў Горадні красавік наважыў парадаваць ледзянымі крупамі - атмасфернымі ападкамі ў выглядзе непразрыстых макулінак белага колеру дыяметрам ад 2 да 5 мм.

Відэа tut.by

Відэа чытача tut.by

Ды і ў выхадныя пацяплення не чакайце.

У суботу на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі - дождж, мокры снег. Удзень у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -3... +3°С, максімальная ўдзень +4... 10°С.

У нядзелю чакаецца воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі - мокры снег, дождж. Вецер заходні, паўночна-заходні парывісты, удзень у асобных раёнах на поўначы Беларусі моцны парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы -4... +1°С, удзень +3... 9°С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках