29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выданне «Медуза» абвешчанае ў Расеі «замежным агентам»

2
Выданне «Медуза» абвешчанае ў Расеі «замежным агентам»

Выданне мае намер абскардзіць пастанову міністэрства юстыцыі РФ.

Міністэрства юстыцыі Расеі ўнесла інтэрнэт-выданне «Медуза» ў рэестр «замежных сродкаў масавай інфармацыі, якія выконваюць функцыі замежнага агента». Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства ў пятніцу, 23 красавіка, патлумачыўшы, што ў спіс уключаная юрыдычная асоба SIA «Medusa Project», зарэгістраваная ў Латвіі, і таварыства з абмежаванай адказнасцю «Первое антикоррупционное СМИ».

Пастанова прынятая «ў мэтах выканання патрабаванняў дзейнага заканадаўства Расейскай Федэрацыі», гаворыцца ў паведамленні. Рэдакцыя «Медузы» заявіла пра намер абскардзіць пастанову Мінюста РФ.

Закон аб СМІ-«замежных агентах» быў прыняты ў Расеі ў 2017 годзе. Згодна з ім, замежным агентам можа стаць любое замежнае СМІ, якое атрымлівае фінансаванне або маёмасць з-за мяжы (у тым ліку ад расейскіх юрыдычных асоб, што спансуюцца з замежных крыніц). Раней 23 красавіка Верхняя палата расейскага парламента - Рада Федэрацыі ўхваліла закон аб штрафах для журналістаў і рэдакцый за спасылку на паведамленні СМІ-«замежных агентаў» без указання на гэты статус.

Цяпер у рэестры СМІ-«замежных агентаў» - 19 фізічных і юрыдычных асоб, сярод іх - «Голос Америки», тэлеканал «Настоящее время», радыё «Свобода», праваабаронца Леў Панамароў і журналісты Людміла Савіцкая, Сяргей Маркелаў і Дзяніс Камалягін.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках