23 красавiка 2024, aўторак, 11:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трэцяя хваля ковіда і набор супалі: маладым лекарам прыходзяць позвы ў войска

5
Трэцяя хваля ковіда і набор супалі: маладым лекарам прыходзяць позвы ў войска

Ім анансавалі магчымасць службы ў адзін год.

У сакавіку сёлета Таракан падпісаў указ №114 «Аб прызыве афiцэраў запасу на вайсковую службу». Па ім у войска забяруць да 100 мужчын. Цяпер маладзёны ўжо пачалі атрымліваць позвы: сярод тых, каму яны прыйшлі, - медыкі, былыя студэнты БДУ і БНТУ, якія вучыліся і на вайсковай кафедры, паведамляе tut.by.

Згодна з указам нелегітымнага №114 ад 18 сакавіка 2021 года «Аб прызыве афiцэраў запасу на вайсковую службу» сёлета ва Узброеныя сілы заклічуць да 100 хлопцаў ва ўзросце да 27 гадоў, якія прайшлі навучанне паводле адпаведных праграм падрыхтоўкі афіцэраў запасу на вайсковых кафедрах або факультэтах, якія маюць воінскае званне афіцэра і залічаны ў запас.

Цяпер маладыя людзі, якія скончылі медуніверсітэт, БДУ, БНТУ, якія акрамя асноўнай вучобы ва ўніверсітэце праходзілі і вайсковую кафедру, пачалі атрымліваць позвы. Нашы суразмоўцы распавядаюць, што ім анансавалі магчымасць службы ў 1 год.

Лекару анестэзіёлагу-рэаніматолагу адной з гарадскіх клінічных бальніц Менска ўжо прыйшла позва ў ваенкамат. Цяпер ён праходзіць медагляд для паступлення на вайсковую службу паводле кантракту (на вайсковую службу афіцэра запасу). Працуе лекар у аддзяленні, дзе лечаць пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй.

- Позва прыйшла мне на працу, а ў ваенкамаце я сустрэў траіх сваіх аднакурснікаў, якія працуюць у іншых установах аховы здароўя. Нам патлумачылі, што не факт, што нас набяруць, што, можа быць, лекараў і не крануць, але цяпер збіраюць звесткі пра ўсіх.

У рэдакцыю напісалі яшчэ два медыкі, якім таксама прыйшлі позвы. Адзін з іх - інтэрн клінікі, размешчанай недалёка ад сталіцы. Малады чалавек кажа, што калі яго забяруць у войска на год, то гэта стане страчаным для яго часам: прафесійна развівацца ён не зможа, бо тое, чым ён будзе займацца ў войску, адрозніваецца ад яго прамой спецыяльнасці.

- Згодна з загадам нас маюць права заклікаць на адзін год. Наколькі я ведаю, пакуль не ўсім хлопцам з майго патоку ва ўніверсітэце, якія таксама праходзілі вайсковую кафедру, прыйшлі позвы.

Яшчэ аднаго нашага суразмоўцу ўжо прызвалі ў адну з вайсковых часцей Менскай вобласці. Ён у свой час скончыў БДУ, і ў яго таксама была вайсковая кафедра. Па заканчэнні ўніверсітэта акрамя дыплома малады чалавек атрымаў званне афіцэра запасу. З раённага ваенкамата з ім звязаліся ў красавіку праз тэлефон, калі прыйшоў - уручылі позву на атэстацыйную камісію. Медкамісію хлопец прайшоў яшчэ летась падчас прызыву (але яго тады не заклікалі), і яна пакуль сапраўдная.

На атэстацыйную камісію ён прынёс характарыстыку з працы, а працуе малады чалавек на адным з менскіх заводаў. У выніку яго наважылі заклікаць у адну з частак Менскай вобласці. Служыць, з ягоных слоў, будзе адзін год.

За ўдакладненнямі з нагоды прызыву, у тым ліку і з нагоды таго, ці прадугледжаная нейкая адтэрміноўка для медыкаў праз пандэмію, мы звярнуліся ў Мінабароны. Калі адказ будзе атрыманы, мы яго апублікуем.

Нагадаем, вясной мінулага года падчас тэрміновага прызыву было прынятае рашэнне, што прызыўныя камісіі на месцах будуць вырашаць пытанні прызыву ў войска лекараў. І калі медустановы будуць мець патрэбу ў сваіх спецыялістах, то іх «вызваляць» ад войска і пакінуць працаваць. Выключнасць сітуацыі тлумачылася пандэміяй COVID-19.

Вайсковы камісар Віцебскай вобласці палкоўнік Руслан Шкодзін казаў, што супрацоўнікі ваенкаматаў разумеюць важнасць работы лекараў - і не толькі ў пандэмію, а заўсёды.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках