25 красавiка 2024, Чацвер, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэжым замітусіўся так, як і блізка не мітусіўся пасля трэцяга пакета санкцый ЕЗ»

30
«Рэжым замітусіўся так, як і блізка не мітусіўся пасля трэцяга пакета санкцый ЕЗ»

Санкцыі Мінфіна ЗША абвешчаныя на фоне таго, што Беларусь імкліва набліжаецца да эканамічнага калапсу.

Тэлеграм-канал «Каласы пад сярпом тваім» пракаментаваў навіну пра размарожванне санкцый ад ЗША на адрас беларускіх прадпрыемстваў, сярод іншых канцэрна «Белнафтахім»:

– Гэтыя абмежаванні вельмі балючыя для беларускай эканомікі і цяпер яны вынікуюць не толькі страту амерыканскага рынку. Правілы змяніліся, і цяпер пад санкцыі Мінфіна ЗША можа трапіць любая кампанія свету, якая надумае мець справы з прадпрыемствам з санкцыйнага спісу.

Гэтаму рэгламенту ўжо некалькі гадоў і сур'ёзныя арганізацыі ў цывілізаваных краінах даўно маюць у сваіх штатах спецыялістаў, што правяраюць патэнцыйных партнёраў на рызыкі трапляння пад гэтыя самыя санкцыі. Паступіў сігнал, што ўжо прыйшла зваротная сувязь з гэтай нагоды – рэжым замітусіўся так, як і блізка не мітусіўся пасля трэцяга пакета санкцый ЕЗ.

Па-другое, Беларусь імкліва набліжаецца да эканамічнага калапсу. Займацца выратаваннем эканомікі нашай краіны ў адзіночку Расеі не вельмі хочацца, бо за ўсе гады фінансавання рэжыму Лукашэнкі рэальных дывідэндаў атрымана было няшмат. Няма ніякіх гарантый, што і цяпер ён не паспрабуе зрабіць ход канём і не сысці ад рэалізацыі канкрэтных дамоўленасцяў. Мяркуючы з усяго, ад сочынскіх ён ужо сышоў. Таму і няма больш ніякіх крэдытаў ад РФ.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках