19 красавiка 2024, Пятніца, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

3 красавіка беларуская мова стала дзяржаўнай у БНР

2
3 красавіка беларуская мова стала дзяржаўнай у БНР

Дзяржслужбоўцы пры гэтым павінны ведаць чатыры мовы.

25 сакавіка 1918 года Выканальны камітэт Рады Усебеларускага з'езда абвесціў, што пяць губерняў Паўночна-Заходняй краю (Менская, Віленская, Гарадзенская, Віцебская, Магілёўская), дзе большасць насельніцтва складаюць беларусы, з гэтага дня злучаюцца ў незалежную дзяржаву – Беларускую Народную Рэспубліку (БНР). А сам Камітэт з гэтага дня з'яўляецца ўрадам – Народным сакратарыятам БНР, піша сайт euroradio.pl.

3 красавіка Народны сакратарыят апублікаваў паведамленне, што дзяржаўнай і абавязковай для ўсіх грамадзянаў мовай у БНР становіцца беларуская. Расейцы, палякі, габрэі маюць права карыстацца сваімі мовамі ў зносінах з дзяржаўнымі ўстановамі – і вусна, і пісьмова. Чыноўнікі павінны ведаць усе чатыры мовы ці выкарыстоўваць перакладнікаў.

Галоўную ролю ў фармавання нарматыўнай беларускай мовы згулялі наступныя з'явы.

У 1918 г. была выдадзеная ў Вільні «Беларуская граматыка для школ» Браніслава Тарашкевіча. Ён стварыў яе ў Пецярбургу пад кіраўніцтвам выдатных навукоўцаў – акадэмікаў Аляксея Шахматава і Яўхіма Карскага. За 15 гадоў яна выдавалася шэсць разоў і заставалася галоўным падручнікам роднай мовы для ўсіх беларусаў незалежна ад узросту. («Практычная граматыка беларускай мовы» Язэпа Лёсіка, выдадзеная ў 1921 годзе, і блізка не мела такой папулярнасці). Толькі ў 1934-м у БССР «тарашкевіцу» змяніў новы правапіс беларускай мовы. Але тарашкевіца засталася ў Заходняй Беларусі і сярод эміграцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках