25 красавiка 2024, Чацвер, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салдата тэрміновай службы, які ўцёк з палігона, знайшлі

20
Салдата тэрміновай службы, які ўцёк з палігона, знайшлі

Вайсковец уцёк на грузавым аўтамабілі.

Вайскоўца Аляксандра Караткевіча, які на грузавым аўтамабілі ўцёк з аднаго з палігонаў Берасцейскай вобласці, знайшлі, паведамляе МУС.

– 4 красавіка блізу 20-й да праваахоўнікаў звярнулася жыхарка вёскі Лобані Ушацкага раёна. Яна паведаміла, што бачыла маладога чалавека, падобнага на салдата, якога шукаюць, – піша МУС.

На месца неадкладна выбылі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі вайскоўца.

У цяперашні момант ён затрыманы, з ім праводзяцца аператыўныя і следчыя мерапрыемствы.

Нагадаем, у суботу, 3 красавіка, у Мінабароны паведамілі, што вайсковец тэрміновай службы пакінуў тэрыторыю палігона, знаходзячыся за рулём грузавога аўтамабіля. На якім палігоне адбыўся інцыдэнт, не ўдакладнялася. Паказвалася толькі, што гэта адбылося ў Берасцейскай вобласці. Як мяркуецца, малады чалавек кіраваў да месца пражывання сваёй дзяўчыны – у Полацкі раён, удакладняюць ва ўстанове.

Пазней МУС і СК паведамілі, што маладога чалавека завуць Аляксандр Караткевіч, ён з Расонаў.

– Па накіраванні руху аўтамабіля аператыўна быў абвешчаны план «Перахоп». Аўтамабіль знойдзены на збочыне праезнай часткі ва Ушацкім раёне. Уцякач схаваўся ў лясным масіве каля вёскі Сарочына Ушацкага раёна, – паведамляюць у МУС. – У цяперашні час у 11 раёнах Віцебскай вобласці праводзяцца спецыяльныя мерапрыемствы: міліцыя рэгіёну, унутраныя войскі, АМАП супольна з падраздзяленнямі Міністэрства абароны прачэсваюць мясцовасць у пошуках вайскоўца.

У Міністэрстве абароны паведамлялі: Аляксандр Караткевіч не мае заўваг на службе, у падраздзяленні характарызуецца станоўча.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках