18 красавiка 2024, Чацвер, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя яшчэ некалькі кірункаў луканомікі, па якіх удараць санкцыі ЗША

10
Названыя яшчэ некалькі кірункаў луканомікі, па якіх удараць санкцыі ЗША

У беларускіх прадпрыемстваў і фірм будуць сур'ёзныя праблемы.

Паступовае пашырэнне санкцый ЗША ў дачыненні да Менску можа каштаваць апошняму сур'ёзных страт там, дзе ён да апошняга часу нядрэнна зарабляў, - на міжнародным рынку паслуг, паведамляе tut.by.

Што цікава, менавіта пакупнікі з рэгістрацыяй у ЗША забяспечылі самы вялікі аб'ём дадатнага сальда ў замежным гандлі Беларусі паслугамі ў 2020 годзе.

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, у замежным гандлі паслугамі ЗША займаюць другое пасля Расеі месца. У мінулым годзе абарот паслуг паміж Расеяй і Беларуссю склаў 3,857 млрд даляраў, ЗША і Беларуссю - 1,418 млрд даляраў.

У абодвух выпадках Беларусь пастаўляе больш, чым атрымлівае. Але дадатнае сальда расейска-беларускага гандлю склала ў 2020 годзе 0,970 млрд даляраў, а амерыкана-беларускага - 1,103 млрд даляраў.

ЗША з'яўляюцца ключавым рынкам збыту для кампутарных, тэлекамунікацыйных і інфармацыйных паслуг. У мінулым годзе ўвесь іх экспарт склаў 2,685 млрд даляраў - гэта другі паказчык пасля транспартнай галіны (3,699 млрд даляраў).

Распрацоўшчыкі ўжо адрэагавалі на палітычную сітуацыю, выводзячы офісы і спецыялістаў у спакойныя краіны. Магчымае аднаўленне санкцый супраць прадпрыемстваў «Белнафтахіма», несумненна, падштурхне гэты працэс.

Улічваючы ўцягнутасць гэтых прадпрыемстваў у міжнародны гандаль і вертыкальны характар санкцый, якія могуць быць распаўсюджаныя на падрадчыкаў і субпадрадчыкаў фігурантаў «чорнага спісу», імавернасць «падставіць» свой бізнэс імкліва ўзрастае і ў прадстаўнікоў іншых галін - транспартнікаў, фінансістаў, страхоўшчыкаў і г.д.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках