19 красавiка 2024, Пятніца, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера каманды Беларусі ў футболе

6
Названы выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера каманды Беларусі ў футболе
ГЕОРГІЙ КАНДРАЦЬЕЎ
ФОТА: МАКСА ПУШКІНА, TUT.BY

Міхаіл Мархель пакінуў пасаду ўчора.

Учора Міхаіл Мархель пакінуў пасаду галоўнага трэнера каманды Беларусі ў футболе, а ўжо сёння АБФФ прызначыла яму замену. Выканаўцам абавязкаў стаў Георгій Кандрацьеў, які раней займаў пасаду асістэнта галоўнага трэнера, паведамляе tut.by.

Спецыяліст будзе кіраваць камандай падчас чэрвеньскіх таварыскіх матчаў супраць Азербайджана (02.06) і Сьера-Леонэ (07.06).

Гэта другое прызначэнне спецыяліста на пасаду рулявога галоўнай каманды краіны. Да гэтага Георгій узначальваў каманду Беларусі ў перыяд з 2012 да 2014 год.

У 2011 годзе моладзевая каманда Беларусі пад кіраўніцтвам Георгія Кандрацьева заваявала бронзавыя медалі чэмпіянату Еўропы УЕФА U-21 і выйшла на Алімпійскія гульні 2012 года.

Георгій Кандрацьеў вядомы сваімі яркімі цытатамі, найлепшыя з іх сабраныя тут.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках