25 красавiка 2024, Чацвер, 16:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі ўпалі ніжэй за «псіхалагічную» рысу

8
Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі ўпалі ніжэй за «псіхалагічную» рысу

Скарачэнне ЗВР ідзе трэці месяц запар.

Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 красавіка 2021, паводле папярэдніх звестак, упалі ніжэй за «псіхалагічную» рысу 7 млрд даляраў і склалі 6,940 млрд даляраў (у эквіваленце), знізіўшыся за сакавік на 174,5 млн даляраў (на 2,5%) пасля скарачэння ў лютым на 88,9 млн даляраў.

З пачатку года золатавалютныя рэзэрвы скараціліся на 7,3%, піша tut.by.

Зніжэнне ўзроўню міжнародных рэзэрвовых актываў за сакавік збольшага абумоўленае планавай аплатай урадам замежных і ўнутраных абавязанняў у замежнай валюце на суму блізу 310 млн даляраў, а таксама памяншэннем вартасці манетарнага золата, растлумачылі ў Нацбанку.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзэрваў у сакавіку спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад продажу Міністэрствам фінансаў аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, а таксама купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

Згодна з Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год сума міжнародных рэзэрвовых актываў на 1 студзеня 2022 года мае скласці не менш за 6 млрд даляраў. Такое зніжэнне запланаванае з улікам неабходнасці выплат сёлета дзяржавай валютнай запазычанасці на суму 3,3 млрд даляраў.

За 2020 год золатавалютныя рэзэрвы страцілі 1,9 мільярда даляраў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках