19 красавiка 2024, Пятніца, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працаўнік ААТ «Гродна Азот»: Страйк не проста ўдаўся - ён разганяецца

14
Працаўнік ААТ «Гродна Азот»: Страйк не проста ўдаўся - ён разганяецца
ФОТА: РАДЫЁ СВАБОДА

Так званая аперацыя «Дыхлафос» пачалася.

Працаўнік ААТ «Гродна Азот» распавёў Charter97.org, чаму страйк на прадпрыемстве будзе разгарацца з новай сілай:

- Усё пачалося значна раней, чым атрымала больш шырокую агалоску. Народ даўно стаміўся ад узурпатара і калі раней некаторыя проста ігнаравалі і пасмейваліся з ідыёцкіх выхадак самі ведаеце каго, то цяпер кожнае ягонае слова, кожны рух цела ва ўсіх выклікае толькі агіду.

Чамусьці прынята меркаваць, што сыход у страйк - гэта выключна зняць відэа, сфатаграфаваць заяву ды іншае. А ўчора ўлады ўнеслі змены ў Працоўны кодэкс, напісаўшы, што страйкі з палітычных прычын забароненыя. Шчыра сказаць, я нават узрадаваўся гэтаму: яны баяцца агалоскі, але, як звычайна, самі сябе закопваюць. Ціхія страйкі для іх значна больш небяспечныя. Гэта агонія і дрыжыкі ад страху. Яны лічылі толькі людзей, якія публічна пайшлі ў страйк, але ў мяне ёсць сотні прыкладаў, калі прафесіяналы проста звальняліся з прадпрыемстваў. Іх малілі застацца, бонусы ўсякія прапаноўвалі, асабліва людзям перадпенсійнага ўзросту, але ўлады страцілі іх усіх. Засталіся нявопытныя штрэйхбрэкеры, якія руйнуюць і раскідваюць рэшткі «стабільнасці».

Мы цяпер бачым што з навін не сыходзіць «Гродна Азот». То здарэнне, то Мятла (генеральны дырэктар Ляшэнка - рэд.) звальняе кіраўніцтва, прызначаючы людзей з сумнеўнай рэпутацыяй і вядома ж катастрафічная эканамічная сітуацыя. Хіба гэта не прагрэс? Гэта - прыступка за прыступкай, толькі ўжо ў паскораным рэжыме. Немагчыма пераскочыць цэлы лесвічны пралёт, таму упэўненым крокам мы ўсё адно прыйдзем да сваёй мэты. Страйк не проста ўдаўся, ён разганяецца і наступны яго крок - ціхая, але жорсткая эканамічная шкода для Таракана, бо яна будзе ісці ў купэ з міжнароднымі санкцыямі.

Так званая аперацыя «Дыхлафос» пачалася. Учора кіберпартызаны пачасцілі пульс кіраўніку прадпрыемства, узламаўшы сайт. І апавясцілі усіх, што на заводзе страйку быць! Ціхі страйк ідзе вельмі даўно, ён разгоніцца да рэспубліканскіх маштабаў і стане яшчэ мацнейшы. Упэўнены, іншыя прадпрыемствы імгненна падхопяць яго, бо адзінства рабочага класа аднойчы паказала сябе і пакажа яшчэ не раз.

Яны адымаюць нашу свабоду кожны дзень праз сваю баязлівасць, але ў нас страху больш няма!

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках