19 красавiка 2024, Пятніца, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША з хаўруснікамі з NATO абмеркавалі вайсковую актыўнасць РФ ля межаў Украіны

7
ЗША з хаўруснікамі з NATO абмеркавалі вайсковую актыўнасць РФ ля межаў Украіны

Прынятая пастанова для падтрымкі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.

Прадстаўнікі ЗША, Канады, Вялікабрытаніі, Літвы і Польшчы абмеркавалі рост расейскай вайсковай актыўнасці ля межаў Украіны. Пра гэта паведаміла прэс-служба Пентагона.

Падчас сустрэчы, якая праходзіла ў онлайн фармаце выканаўца абавязкаў намесніка міністра абароны ЗША ў палітычных справах Аманда Доры абмеркавала з міністрам абароны Вялікабрытаніі Бэнам Уолэсам і калегамі з NATO сітуацыю вакол Украіны.

Удзельнікі нарады абмеркавалі пытанні, якія тычацца ўзмацнення вайсковай актыўнасці Расеі ў памежных з Украінай раёнах.

«Дэстабілізацыйныя дзеянні Расеі падрываюць дээскалацыю напружанасці, якая была дасягнутая пагадненнем пры пасярэдніцтве АБСЕ 27 ліпеня 2020 года», - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Адзначаецца, што прадстаўнікі вайсковых устаноў пацвердзілі сваю рашучую падтрымку суверэнітэту Украіны, яе тэрытарыяльнай цэласнасці і еўраатлантычных памкненняў.

Таксама краіны паабяцалі даць трэнінгі ўкраінскім вайскоўцам і падтрымліваць выбудоўванне патэнцыялу ўзброеных сіл Украіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках