19 красавiка 2024, Пятніца, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны інфекцыяніст ЗША патлумачыў усплёск COVID-19 сярод маладых

1
Галоўны інфекцыяніст ЗША патлумачыў усплёск COVID-19 сярод маладых

Названыя галоўныя прычыны.

Дырэктар Нацыянальнага інстытута алергіі і інфекцыйных захворванняў ЗША Энтані Фаучы канстатаваў уздым захворвання COVID-19 сярод маладых людзей і назваў галоўныя прычыны.

Як піша CNN, лекар Фаучы думае, што ўсплёск выпадкаў заражэння каранавірусам звязаны з тым, што большасць паджылых людзей ужо вакцынаваныя. Больш за 75% амерыканцаў старэйшыя за 65 гадоў атрымалі хаця б адну прышчэпку ад COVID-19.

«Калі вы паглядзіце на ўсё насельніцтва, то ўбачыце, што ў паджылых людзей больш абароны, чым у маладых», - сказаў Фаучы.

Яшчэ адзін чыннік росту захворвання сярод маладых - распаўсюджванне інфекцыі, у тым ліку больш заразнага штаму B.1.1.7, у дзіцячых садках і на школьных спартыўных мерапрыемствах, дзе дзеці знаходзяцца ў шчыльным кантакце і часцяком не носяць маскі, мяркуе галоўны інфекцыяніст ЗША.

«Я думаю, што менавіта гэтым тлумачыцца ўсплёск захворвання сярод маладых людзей», - сказаў ён.

ЗША ў лідарах паводле колькасці заражэнняў каранавірусам і смерцяў у свеце. З пачатку пандэміі там захварэла больш за 30 млн чалавек, амаль 560 тысяч памерлі. Пасля непрацяглага спаду, звязанага з масавай вакцынацыяй ад COVID-19, крывая захворвання зноў папаўзла ўверх.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках