20 красавiка 2024, Субота, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі каштуе хакейны клуб «Дынама-Менск» для беларусаў

10
Колькі каштуе хакейны клуб «Дынама-Менск» для беларусаў

Дарагая цацка за народныя грошы.

Ад 9 да 17 мільёнаў на год каштуе беларусам хакейны клуб "Дынама-Менск". Слухачы даслалі ў рэдакцыю "Еўрарадыё" дакумент, якую "дзяржпадтрымку" атрымлівае "галоўны" хакейны клуб краіны.

Вялікую частку "бязвыплатных" грошай дае ААТ "Беларуськалій". Але і гэтая кампанія з кожным годам усё менш спансуе клуб, які ў КХЛ не паднімаўся вышэй за 1/8 фіналу.

"Беларуськалій" скарачае памер спонсарскай дапамогі з 2013 года. Да 2019 года мінімальны памер падтрымкі склаў 9 мільёнаў даляраў, што "прывяло да дэфіцыту бюджэту хакейнага клуба Дынама-Менск на 2,5 мільёна даляраў у сезоне 2019/20". На сезон 2020/21 гадоў клуб папрасіў "Беларуськалій" зрабіць "бязвыплатную фiнансавую дапамогу" памерам 12 мільёнаў даляраў.

Гэтая сума – мінімальна неабходны памер падтрымкі для ўдзелу ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі ў сезоне 2020/21 гадоў.

На што трацяцца такія грошы? У дасланым дакуменце ёсць табліца выдаткаў. Большая частка грошай траціцца на ўтрыманне хакейнай каманды, з іх 2/3 – гэта заробкі хакеістаў. Астатняе – авіяпералёты, экіпіроўка, пражыванне, харчаванне, фармакалогія.

Напрыклад, у сезоне 2015/16 гадоў агульная сума выдаткаў клуба за сезон склала рэкордныя 22,8 мільёна даляраў. Сюды ўваходзяць выдаткі на ўтрыманне хакейных камандаў – 18,9 мільёна, з якіх 10,6 прыпадаюць на заробкі ў "Дынама-Менск". Яшчэ 6,8 мільёна – транспартныя выдаткі і пражыванне, харчаванне і медыкаменты.

Застаецца ўсяго 3,9 мільёна даляраў, якія складаюцца з заробкаў яшчэ чатыром хакейным камандам, клубным кіраўнікам, выдаткаў на агульнагаспадарчую дзейнасць і на развіццё дзіцяча-юнацкага спорту. Дарэчы, падтрымка апошняга з кожным годам расце. Калі ў сезоне 2012/13 гадоў на ягонае развіццё трацілі ўсяго $ 0,3 мільёна з $ 21,2 млн, то да сезону 2020/21 гадоў гэтая сума плануецца памерам $ 1 млн з $ 12,2 млн.

А вось заробкі ў клубе няўмольна памяншаюцца. Калі ў сезоне 2012/13 гадоў заробкі склалі 13,8 мільёна даляраў, то ў 2020/21 гадах – плануецца "ўсяго" $ 5,7 млн. З якіх $ 5 млн – аплата працы хакеістаў, а $ 0,7 млн – трэнерскага штаба і абслуговага персаналу.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках