17 красавiка 2024, Серада, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія стварае спецбрыгаду для барацьбы з ПВК Вагнера

10
Брытанія стварае спецбрыгаду для барацьбы з ПВК Вагнера

Падраздзяленне будзе дзейнічаць па ўсім свеце.

У Вялікай Брытаніі створаць брыгаду спецаперацый у складзе спецыяльнай авіядэсантнай службы (SAS), якая разам са спецслужбамі будзе змагацца з умяшальніцтвам Расеі па ўсім свеце. Таксама плануецца стварыць новы карабель для абароны брытанскіх кабеляў ад РФ, паведамляе The Telegraph.

На стварэнне брыгады плануецца вылучыць 120 млн фунтаў (блізу $ 156 млн). Усяго ў яе ўвойдуць блізу 1000 вайскоўцаў. Разам са спецслужбамі брыгада будзе займацца таемнымі аперацыямі назірання за расейскімі шпіёнамі і ваеннымі падраздзяленнямі.

Раней процідзеяннем варожым дзяржавам займаліся MI6 і Цэнтр урадавай сувязі (GCHQ), адзначае The Telegraph. Аднак кіраўнік брытанскага Генштаба сэр Марк Карлтан-Сміт кажа, што брыгадзе будзе даручана змагацца з "варожымі дзяржаўнымі суб'ектамі".

У выданні мяркуюць, што пастанова спецслужбаў стварыць новую брыгаду стане яшчэ адным крокам Вялікай Брытаніі ў адказ на атручэнне Расеяй у Солсберы экс-супрацоўніка ГРУ РФ Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі. Брыгадзе, верагодна, будзе даручана раскрыць дзейнасць ГРУ РФ, якая стаяла за хімічнай атакай у Солсберы, піша The Telegraph.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках