28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзінота з Перамогай

3
Адзінота з Перамогай

Пасляваенны свет з яго праблемамі пайшоў назаўсёды.

Замежных гасцей на парад Перамогі 9 траўня запрашаць не будуць. Пра гэта абвясціў прэс-сакратар Пяскоў, матываваўшы пастанову тым, што год цяпер «не юбілейны».

Што ж, разумна. Але, з іншага боку, пажадай Крэмль запрасіць лідараў дзяржаў, хто б прыехаў? Мадура, бірманскія генералы, Лукашэнка клянчыць грошай? Хто яшчэ? Несалідна Пуціну стаяць на парадзе толькі з імі.

Можна было паклікаць кітайскага таварыша Сі, прадэманстраваць адзінства перад тварам ЗША. Гэта цяпер было б вельмі дарэчы, пасля байдэнаўскага «забойцы». Але, відавочна, зандаж паказвае, што Сі падыгрываць у

чужой гульні не збіраецца. А калі б захацеў прыехаць, не сумнявайцеся, хутка б забыліся пра тое, што год «не юбілейны».

Такім чынам, адзінота. У адзіноце з Перамогай.

Справа тут не толькі ў тым, што год «не юбілейны», а ў тым, што Другая сусветная даўно ў мінулым, і пасляваенны свет з яго праблемамі пайшоў назаўсёды. Як і ўсё дваццатае стагоддзе.

Можна ўнутры краіны распавядаць грамадзянам пра Другую сусветную вайну так, быццам яна скончылася ўчора. Імкнучыся адцягнуць увагу далёкімі перамогамі СССР ад сённяшніх правалаў кіраўніцтва. Але ў свеце гэта нікому не цікава. І не са злога намеру - іншыя праблемы.

А сталыя адсылкі ўладаў Расеі ў актуальнай палітыцы да вынікаў Другой сусветнай нараджаюць толькі адну рэакцыю: вы занятыя безнадзейнай справай, хочаце вярнуць міжнародную савецкую спадчыну, якая ўжо ў мінулым. Ваша справа, вядома. Гэтага не будзе. Але ўнутры сваёй краіны рабіце, як хочацца. Прымайце парады ў адзіноце. Верце, што ўсё вам абавязаныя, і свет ля вашых ног.

Telegram-канал СЕРПОМПО

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках