23 красавiка 2024, aўторак, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NASA ўбачыла «вясёлку» на Марсе, якой там не можа быць

5
NASA ўбачыла «вясёлку» на Марсе, якой там не можа быць

Кампанія патлумачыла, чаму яна з'явілася.

Марсаход NASA Perseverance зняў фота, на якое трапіла вясёлка, якая перасякае марсіянскае неба. Здымак зроблены на заднюю камеру, прызначаную для прадухілення небяспекі. Выява хутка распаўсюдзілася ў сацыяльных сетках, а карыстальнікі Reddit і Twitter пачалі будаваць тэорыі, адкуль вясёлка магла ўзяцца на Чырвонай планеце. У адказ NASA апублікавала допіс, у якім патлумачыла прычыны гэтай з'явы, піша naked-science.ru.

«Многія пыталіся: гэта вясёлка на Марсе? Вясёлку стварае святло, адлюстраванае ад кропель вады. Але для кандэнсацыі вады тут недастаткова, у вадкім выглядзе яна не можа існаваць - занадта холадна. Гэта дуга - успышка лінзы», - напісалі прадстаўнікі агенцтва 6 красавіка.

«У мяне на пярэдніх камерах ёсць «сонцаахоўныя акуляры», якія патрэбныя, каб рухацца наперад. Мець іх на спіне не так важна, таму на выявах з задніх камер вы можаце бачыць розныя з'явы», - напісалі амерыканскія спецыялісты ў Twitter ад імя ўжо самога марсахода.

Perseverance прызямліўся ў марсіянскім кратэры Езера 18 лютага. Цяпер ён рыхтуецца назіраць за палётамі верталёта NASA Ingenuity, якія павінны пачацца 11 красавіка. Пасля таго як Ingenuity скончыць місію, марсаход сфакусуецца на ўласных даследаваннях. Ён будзе шукаць прыкметы старажытнага жыцця на дне Езера, дзе мільярды гадоў таму размяшчаліся возера і дэльта ракі.

Яшчэ Perseverance збярэ і захавае некалькі дзясяткаў цікавых узораў. У будучыні іх даставяць на Зямлю і навукоўцы дэталёва вывучаць пароды. Магчыма, яны прыбудуць на нашу планету ўжо ў 2031 годзе, у рамках супольнай кампаніі NASA і Еўрапейскага касмічнага агенцтва.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках