25 красавiка 2024, Чацвер, 13:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэзідэнт Арменіі Качаран падаў у суд на прэм'ера Пашыняна

Экс-прэзідэнт Арменіі Качаран падаў у суд на прэм'ера Пашыняна
РОБЕРТ КАЧАРАН
ФОТА: PANORAMA.AM

Гаворка ідзе пра выказванні прэм'ер-міністра на мітынгу 1 сакавіка 2021 года.

Былы прэзідэнт Арменіі Роберт Качаран падаў судовы пазоў супраць прэм'ер-міністра краіны Нікола Пашыняна з патрабаваннем да яго зняпраўдзіць «публічна вымаўлены паклёп». Як паведаміла ў чацвер, 8 красавіка, прэс-сакратарка каманды адвакатаў Качарана Эліна Саакава, гаворка ідзе пра выказванні Пашыняна на мітынгу 1 сакавіка 2021 года. У якасці кампенсацыі маральнай шкоды пазоўнік патрабуе 4 млн драмаў (блізу 7,5 тысячы даляраў), удакладніла яна, паведамляе dw.com.

На мітынгу сваіх прыхільнікаў у Ерэване 1 сакавіка 2021 года Пашынян сцвярджаў, што абвінавачаныя ў межах крымінальнай справы аб зрынанні канстытуцыйнага ладу спрабуюць зацягнуць судовы працэс «з надзеяй на паўторную ўзурпацыю ўлады». «Гэтыя людзі ў 2008 годзе, якія знаходзіліся ва ўладзе, вывелі войскі супраць народа, каб народ не змог рэалізаваць сваё права волевыяўлення. «Справа 1 сакавіка», на маю ацэнку, раскрытая. Але забойцы не раскрытыя, бо следчыя органы сфальсіфікавалі доказы. І сёння ж гэтыя людзі спрабуюць вывесці войска супраць народа», - заявіў тады кіраўнік урада Арменіі.

Абвінавачванні з Качарана ў зрынанні канстытуцыйнага ладу знятыя

6 красавіка суд у Ерэване спыніў крымінальны працэс паводле артыкула аб зрынанні канстытуцыйнага ладу ў дачыненні да экс-кіраўніка дзяржавы Роберта Качарана ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства. Крымінальны пераслед паводле гэтага ж артыкула быў спынены ў дачыненні да былога міністра абароны Арменіі Сайрана Аганяна, экс-начальніка Галоўнага штаба ВС краіны Юрыя Хачатурава, а таксама былога кіраўніка апарата прэзідэнта, былога віцэ-прэм'ера Армена Геваркяна.

Раней, 26 сакавіка, Канстытуцыйны суд (КС) Арменіі прызнаў крымінальны артыкул аб зрынанні канстытуцыйнага ладу не адпаведным двум артыкулам Асноўнага закона краіны.

Роберт Качаран быў арыштаваны ў Ерэване ў ліпені 2018 года. Яму выставілі абвінавачанне ў зрынанні канстытуцыйнага ладу падчас падзей сакавіка 2008 года. Тады Качаран рыхтаваўся перадаць прэзідэнцкія паўнамоцтвы Сержу Саргсяну, які перамог на выбарах. Нязгодныя з афіцыйнымі вынікамі выбараў прыхільнікі кандыдата ў прэзідэнты Лявона Цер-Петрасяна, сярод якіх быў і цяперашні прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, арганізавалі тады ў Ерэване масавыя акцыі пратэсту. Падчас беспарадкаў, якія ўзніклі пры разгоне гэтых дэманстрацый, загінулі 10 чалавек, больш за 250 чалавек атрымалі раненні.

У чэрвені 2020 года Роберта Качарана вызвалілі з-пад варты пасля выплаты залогу ў суме амаль 4 млн даляраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках