19 красавiка 2024, Пятніца, 1:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель запатрабавала ад Пуціна спыніць вайсковае нарошчванне на мяжы з Украінай

15
Мэркель запатрабавала ад Пуціна спыніць вайсковае нарошчванне на мяжы з Украінай
АРХІЎНЫЯ ФОТА AFP

Адбылася тэлефонная размова паміж канцлеркай Нямеччыны і прэзідэнтам Расеі.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель запатрабавала ў тэлефоннай размове з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, каб РФ спыніла нарошчванне вайсковай моцы ля ўкраінскіх межаў.

Пра гэта гаворыцца ў заяве ўрада Нямеччыны ў чацвер, якую цытуе агенцтва Reuters, піша «Еўрапейская праўда».

«Напрыклад, гаворка ішла пра ўзмацненне вайсковай прысутнасці ў ваколіцах Усходняй Украіны», - гаворыцца ў заяве.

«Канцлерка запатрабавала, каб гэта нарошчванне было згорнутае, каб знізіць эскалацыю сітуацыі», - заявіла прэс-служба ўрада.

Прэс-служба Крамля раней у сваім паведамленні аб выніках размовы заявіла, што Пуцін у тэлефоннай размове з Мэркель абвінаваціў Кіеў у правакацыях і мэтанакіраваным абвастрэнні сітуацыі на лініі судакранання на Данбасе.

Сітуацыя на Данбасе абвастрылася ў канцы сакавіка. Акрамя таго, Расея ажыццяўляе нарошчванне сваіх войскаў ля межаў Украіны.

8 красавіка Уладзімір Зяленскі прыехаў з рабочым візітам на ўсход Украіны.

Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расеі Дзмітрый Козак, які ўдзельнічае ў нармандскіх перамовах у ролі палітычнага дарадцы, 8 красавіка заявіў, што пачатак Кіевам баявых дзеянняў на Данбасе можа прымусіць Расею стаць на абарону сваіх грамадзян і стаць «пачаткам канца Украіны».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках