29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Надзея Астапчук: Калі карміць сваіх «красаўцаў» не будзе за што, тады Лукашэнка пачне баяцца не народа, а гэтых самых «красаўцаў»

15
Надзея Астапчук: Калі карміць сваіх «красаўцаў» не будзе за што, тады Лукашэнка пачне баяцца не народа, а гэтых самых «красаўцаў»
НАДЗЕЯ АСТАПЧУК
ФОТА: AFP

У нашым выпадку козыр - эканоміка.

Вядомая беларуская лёгкаатлетка Надзея Астапчук падзялілася меркаваннем аб найбліжэйшай будучыні Беларусі, паведамляе «Трибуна».

«Нейкія перамовы з уладай магчымыя толькі ў тым выпадку, калі ў нас у руках ёсць пэўныя козыры. У нашым выпадку козыр - эканоміка. Яна стане «на калені» вельмі хутка, і тады ўлады проста вымушаныя будуць садзіцца за стол перамоваў.

Калі карміць сваіх «красаўцаў» не будзе за што, тады Лукашэнка пачне баяцца не народа, а гэтых самых «красаўцаў». Тады і пойдуць рэальныя змены. Я веру, што мірным шляхам можна дасягнуць нашай мэты, але, паўтаруся, трэба мець на руках козыры.

Гледзячы на тое, як расце курс даляра, як эканоміка «развіваецца», прагназаваць нешта добрае цяжка.

Эканамічныя праблемы ўдараць па ўсіх - і па тых, хто за перамены, і па тых, хто за дзейную ўладу. Але калі мы хочам перамен, давядзецца чымсьці ахвяраваць. Першы час давядзецца ахвяраваць узроўнем жыцця», - сказала Астапчук.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках