19 красавiка 2024, Пятніца, 0:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль дазволіў прышчэпленым ад COVID-19 замежнікам наведваць сваякоў

Ізраіль дазволіў прышчэпленым ад COVID-19 замежнікам наведваць сваякоў
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: REUTERS

Раней у сувязі з масавай вакцынацыяй Ізраіль аслабіў абмежаванні з нагоды каранавіруса.

Замежнікі, якія прайшлі поўную вакцынацыю ад каранавіруса, з 8 красавіка могуць наведваць сваіх найбліжэйшых сваякоў у Ізраілі. Пра гэта паведамляе Jerusalem Post са спасылкай на ўправу народанасельніцтва і міграцыі краіны.

«Замежнікі, якія прайшлі вакцынацыю ад каранавіруса або вылечыліся ад COVID-19, могуць уехаць у Ізраіль, каб наведаць сваяка першай ступені сваяцтва, які пражывае ў Ізраілі як грамадзянін або рэзiдэнт», - гаворыцца ў паведамленні.

Удакладняецца, што для наведвання сваякоў заехаць у Ізраіль можна з мужам ці жонкай і дзецьмі пры ўмове, што тыя вакцынаваныя або ачунялі ад каранавіруса.

Міністр турызму Ізраіля Арыт Фаркаш-Хакоэн паведаміла ў Twitter, што такі дазвол - важны, але недастатковы крок для індустрыі турызму. Яна адзначыла, што працуе над далейшым пашырэннем допуску для замежнікаў, якія прайшлі вакцынацыю, у Ізраіль.

Раней у сувязі масавай вакцынацыяй Ізраіль паслабіў абмежаванні з нагоды каранавірусу. Так, з 8 сакавіка ў краіну дазволілі ўезд некаторым катэгорыям замежнікаў, прафесійным спартоўцам, якія накіроўваюцца на спаборніцтвы, замежным рабочым і найбліжэйшым родным грамадзян краіны. Была таксама знятая забарона на вяртанне ізраільцян.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках