Яшчэ дзве беларускі прызнаныя праведніцамі народаў свету
2- 8.04.2021, 18:41
- 2,646

Любоў Дзьякава і Таццяна Лосева, якія ратавалі габрэяў ад нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны.
Яшчэ дзве беларускі прызнаныя праведніцамі народаў свету. Гэта Любоў Дзьякава і Таццяна Лосева, якія ратавалі габрэяў ад нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны. Медалі і дыпломы праведнікаў народаў свету ад амбасадара Ізраіля Алекса Гольдман-Шаймана атрымалі іх нашчадкі, паведамляе БелаПАН.
Цырымонія прайшла 8 красавіка ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Менску.
На пачатак мінулага года ў свеце налічвалася 27 712 праведнікаў, з якіх 669 - жыхары Беларусі.
