16 красавiка 2024, aўторак, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Біткойн паставіў Кітай пад пагрозу

9
Біткойн паставіў Кітай пад пагрозу

75 адсоткаў сусветнага майнінга прыпадае менавіта на Кітай.

Праз вытворчасць біткойнаў планы Пекіна ў скарачэнні шкодных выкідаў у атмасферу аказаліся пад пагрозай. Як паведамляе CNBC, 75 працэнтаў сусветнага майнінга прыпадае менавіта на Кітай. Пры гэтым, летась старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў, што краіна мае на мэце дасягненне піка выкідаў вуглякіслага газу да 2030 года і дасягне вугляроднай нейтральнасці да 2060-га. Але бескантрольны майнінг можа сарваць гэтыя планы.

Паводле падлікаў навукоўцаў Кембрыджскага ўніверсітэта, ва ўсім свеце майнінг біткойнаў спажывае прыкладна 128,84 тэрават-гадзіны (ТВЧ) энэргіі ў год - больш, чым, напрыклад Украіна ці Аргентына. Калі не прыняць ніякіх захадаў, то да 2024 года спажыванне энэргіі ад майнінга ў Кітаі дасягне максімальных 296,59 тэрават-гадзіны, а гэта ў сукупнасці прывядзе да выкіду 130 мільёнаў тон вугляроду ў атмасферу.

З іншага боку, рост біржавага кошту біткойна быў на руку Кітаю і яго праекту лічбавага юаня, які актыўна рэалізуе і прасоўвае цэнтрабанк краіны. Галоўнай характарыстыкай лічбавага юаня стане яго эмісія цэнтрабанкам, пры гэтым абарот новай валюты не будзе заснаваны на тэхналогіі блокчэйн. У перспектыве лічбавы юань мог бы стаць альтэрнатывай гатоўцы.

Аднымі з найбуйнейшых рэгіёнаў Кітая па аб'ёмах здабычы крыптовалют застаюцца Унутраная Манголія, а таксама правінцыі Сычуань і Сіньцзян.

Той факт, што майнінг адмоўна адбіваецца на клімаце ўжо даведзены. Паводле інфармацыі аналітычнай платформы Digiconomist, колькасць электраэнэргіі, якая неабходная для здабычы крыптавалют, супастаўная з тым, што за год спажывае цэлая краіна. Пры майнінге выпрацоўваецца 36,95 мегатоны вуглякіслага газу ў год, прыкладна як у Новай Зеландыі. Выкід двухвокісу вугляроду, які суправаджае вытворчасць электраэнэргіі, у сваю чаргу вядзе да ўзмацнення парніковага эфекту на планеце.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках