23 красавiка 2024, aўторак, 14:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркаванне: Страйк - гэта самы мірны спосаб змяніць уладу

11
Меркаванне: Страйк - гэта самы мірны спосаб змяніць уладу
ФОТА: NAVINY.BY

Толькі разам мы пераможам!

- У Беларусі сёння ідуць палітычныя працэсы не моцна адрозныя ад сталінскіх, часта няма нават бачнасці законнасці. Відавочна, што сістэма пайшла ў разнос і сутаргава спрабуе заткнуць рот кожнаму, і запхнуць у турму ўсякага, не ўсведамляючы, што любому беззаконню прыходзіць канец, і за ўсё давядзецца адказаць, - піша чытач тэлеграм-канала «Баста!»

Мы не мае права забыцца на людзей, якія рызыкнулі ўсім сваім жыццём, дабрабытам сваіх жонак і дзяцей.

Хіба мы, народ, маем права падвесці людзей, якія зараз адбываюць пакаранні з палітычных артыкулаў, хіба мы мае права забыць нашых людзей, якіх забіў рэжым? Іх імёнамі мы назавём вуліцы нашых гарадоў пасля нашай перамогі.

Усебеларуская забастоўка - гэта барацьба. Барацьба за свабоду, за вызваленне ўсіх палітвязняў, за новыя выбары, за новую краіну. Таму, беларусы, працягваем змагацца тымі спосабамі, якія хутчэй прывядуць да перамогі!

Забастоўка - гэта самы мірны спосаб змяніць уладу. Бо і нічога не трэба рабіць, проста застацца дома і нікуды не хадзіць.

Наша задача простая - не хадзіць на працу, а застацца дома і ўсе нашы праблемы з рэжымам Лукашэску развяжуцца самі сабой.

Толькі разам мы - сіла!

Толькі разам мы пераможам!

Жыве Беларусь!

Сябры, перамога будзе за намі!

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках