25 красавiка 2024, Чацвер, 19:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць вакцынаваных у Польшчы перавысіла 7 мільёнаў

Колькасць вакцынаваных у Польшчы перавысіла 7 мільёнаў
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Прэм'ер-міністр Польшчы паабяцаў, што ўжо найбліжэйшым часам гэта колькасць падвоіцца.

Колькасць вакцынаваных ад COVID-19 у Польшчы перавысіла 7 млн. Паводле звестак, апублікаваных ва ўрадавай справаздачы пра вакцынацыю, першую дозу атрымалі амаль 5 млн чалавек, тады як абедзве дозы - больш за 2 млн, паведамляе «Радыё Польшча».

Са снежня мінулага года ў Польшчу было дастаўлена амаль 9 млн доз вакцын, з якіх блізу 7 млн 775 тысяч былі перададзеныя ў пункты вакцынацыі.

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі, знаходзячыся з рабочым візітам у Скерневіцы, паабяцаў, што ўжо найбліжэйшым часам колькасць вакцынаваных у краіне - падвоіцца.

«Ужо ў траўні Польшча можа атрымаць 9 млн доз вакцын. У красавіку ўжо пацверджаны 5,5 млн доз, яшчэ паўтара мільёна - чакаюць пацверджання. Такім чынам, у гэтым месяцы мы можам атрымаць нават 7 млн доз вакцыны. Сёння ў Польшчы была зробленая сямімільённая прышчэпка», - сказаў польскі прэм'ер.

Большасць рэалізаваных у Польшчы вакцын прыпадае на Мазавецкае і Сылескае ваяводства. Штодзённа тут робяць у сярэднім 31 і 26 тысяч прышчэпак, адпаведна. Менш за ўсё - блізу 4,3 тысячы прышчэпак у дзень - робяць у Апольскім ваяводстве. Большасць вакцынаваных у Польшчы людзей - больш за 2 млн - належаць да узроставай групы 75+.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках