21 красавiка 2021, Серада, 7:45
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Алексіевіч анансавала кнігу рэвалюцыі ў Беларусі

2
Святлана Алексіевіч анансавала кнігу рэвалюцыі ў Беларусі

Пісьменніца не толькі сустракаецца з людзьмі і запісвае іх апавяданні, але і атрымлівае поштаю іх успаміны.

Пісьменніца, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч у інтэрв'ю нямецкай газеце Süddeutsche Zeitung анансавала кнігу пра падзеі ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Яна не толькі сустракаецца з людзьмі і запісвае іх апавяданні, але і атрымлівае па пошце іх успаміны.

Алексіевіч сказала нямецкім журналістам, што, на яе погляд, беларусы жывуць «паміж двума небяспекамі - Лукашэнкам і Расеяй». «Мы хочам стварыць незалежную квітнеючую краіну, - працягвае беларуская пісьменніца. - Але як? Я пісьменніца, не палітык, у маёй кнізе я шукаю адказ на гэтае пытанне».

Святлана Алексіевіч разважае пра беларускія пратэсты і падкрэслівае іх мірны характар, называе «своеасаблівай негвалтоўнай рэвалюцыяй». «Мы хацелі гэтага [перамогі] дабіцца без праліцця крыві, - кажа пісьменніца. - Гэта быў ідэалістычны план».

Алексіевіч з верасня 2020-га жыве ў Нямеччыне.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».